Сцяг Аляскі
Аляска | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 2 мая 1927 |
Прапорцыя | 125:177 |
Аўтар сцяга | Бэнні Бэнсан |
Сцяг Аляскі (англ.: Flag of Alaska) ― адзін з сімвалаў амерыканскага штата Аляска.
Сцяг быў распрацаваны ў 1926 годзе 13-гадовым выхадцам Аляскі руска-алеуцка-шведскага паходжання Бэнні Бэнсанам, у 1927 годзе прыняты ў якасці афіцыйнага сімвала Тэрыторыі Аляска, якая стала 3 студзеня 1959 года штатам.
На сінім фоне намаляваныя восемь залатых (жоўтых) пяціканцовых зорак: сем зорак ствараюць сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, а адна ўяўляе сабой Палярную зорку ў правым верхнім куце.
Вялікая Мядзведзіца сімвалізуе моц, а Палярная зорка ― поўнач (Аляска ― самая паўночная тэрыторыя ЗША).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аб сцязе Аляскі (англ.)