Сцяг Бангладэш
![]() |
|
Зацверджаны | 17 студзеня 1972 |
---|---|
Прапорцыя |
![]() |
Аўтар сцяга | Quamrul Hassan |
![]() 6 сакавіка 1971 — 17 студзеня 1972 |
Сцяг Бангладэш — афіцыйны сімвал Народнай Рэспублікі Бангладэш. Дзеючы сцяг прыняты 17 студзеня 1972 года.
Сцяг уяўляе сабой чырвоны дыск на зялёным полі. Дыск размешчаны практычна ў цэнтры сцяга, яго цэнтрам з'яўляецца кропка перасячэння вертыкальнай лініі, апушчанай з 9/20 доўгага боку сцяга (лічачы ад тронка), і гарызантальнай лініі, праведзенай пасярэдзіне вузкага боку. Радыус дыска — 1/5 даўжыні сцяга. Прапорцыя сцягу 3:5.
Зялёны колер сімвалізуе іслам, чырвоны круг — узыходзячае сонца як сімвал незалежнасці.