Сцяг Васілевічаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сцяг Васілевіч)
Васілевічы
Беларусь
Зацверджаны 28 снежня 2001
Прапорцыя 1:2

Сцяг Васілевічаў — сцяг горада Васілевічы Рэчыцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 года № 77.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Блакітнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога контур хвойнага дрэва белага колеру.

Удзельнікі стварэння герба з Васілевіцкага гарвыканкама паклалі ў аснову афіцыйнага геральдычнага сімвала свайго горада стылізаваны контур хвоі, чым вылучылі галоўны аб’ект, на які ў гэтым рэгіёне накіравана дзейнасць людзей. У цяперашні час сярод прамысловых прадпрыемстваў у рэгіёне вылучаецца лесаўчастак Мазырскага лесанарыхтоўчага аб’яднання.

Такім чынам, выява хвойнага дрэва, высакароднага срэбнага колеру ў блакітным полі шчыта, які характарызуе таксама багацце вадаёмаў, арганічна адлюстроўвае гісторыю асноўнай дзейнасці мясцовых жыхароў.

Сцяг зацверджаны рашэннем Васілевіцкага гарадскога выканаўчага камітэта 27 верасня 2001 года № 82[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі