Перайсці да зместу

Сцяг Жалудка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Жалудка
Беларусь
Зацверджаны 14 чэрвеня 2007
Прапорцыя 1:2

Сцяг Жалудка — сцяг гарадскога пасёлка Жалудок Шчучынскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: у верхняй жоўтай намаляваны бык чорнага колеру, у ніжняй зялёнай — падкова жоўтага колеру.