Сцяг Каракалпакстана
![]() | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны | 14 снежня 1992 года |
Выкарыстанне |
![]() |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Жаллыбай Ізентаеў |
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан (каракалп.: Qaraqalpaqstan Respublikasınıń mámleketlik bayraǵı / Қарақалпақстан Республикасының мәмлекетлик байрағи; узб.: Qoraqalpogʻiston Respublikasining davlat bayrogʻi / Қорақалпоғистон Республикасининг давлат байроғи) — адзін з афіцыйных знакаў (разам з гербам і гімнам) Рэспублікі Каракалпакстан — суверэннай[1] рэспублікі ў складзе Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 14 снежня 1992 года, калі быў прыняты закон «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Каракалпакстан». Сцяг распрацаваны па эскізе вядомага савецкага, каракалпакскага і ўзбекістанскага мастака — Жалыбая Ізентаева[2].
Апісанне сцяга[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос блакітнага, залацістага (або жоўтага) і зялёнага колераў. Залацістую рысу аддзяляюць аблямоўкі белага і чырвонага колераў.
Даўжыня сцяга — 250 см, шырыня — 125 см. Шырыні блакітнай і зялёнай палос роўныя паміж сабой і складаюць 42 см. Шырыня паласы залацістага колеру, размешчанай у сярэдзіне сцяга — 34 см. Шырыня белых аблямовак — 1 см, а чырвоных — 2,5 см.
На верхняй блакітнай паласе намаляваныя белы паўмесяц (выпуклым бокам да дрэўка сцяга), і справа ад яго пяць пяціканцовых зорак белага колеру. Паўмесяц утвораны перасячэннем двух акружнасцяў, дыяметры якіх роўныя 22 і 19 см. Цэнтры гэтых акружнасцяў ляжаць на прамой, якая падзяляе блакітную паласу на дзве роўныя часткі. Адлегласць паміж цэнтрамі гэтых акружнасцяў — 4 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да паўмесяца — 20 см. Зоркі ўпісваюцца ў прастакутнік памерам 30 см на 15 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да прамавугольніка — 42 см. Зоркі размешчаны ў два радкі наступным чынам: верхні радок складаецца з двух, ніжні — з трох зорак; кожная зорка ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам 10 см. Ніжняя кропка паўмесяца і вяршыні прамянёў ніжняга шэрагу зорак датыкаюцца гарызантальнай прамой, размешчанай на адлегласці 10 см ад верхняй белай палоскі.
Колеры[правіць | правіць зыходнік]
Сістэма | Блакітны | Белы | Чырвоны | Жоўты | Зялёны |
---|---|---|---|---|---|
CMYK | 100-21-0-27 | 0-0-0-0 | 0-85-89-14 | 0-22-85-3 | 83-0-64-38 |
RGB | 0-143-184 | 255-255-255 | 219-32-23 | 247-190-36 | 26-157-55 |
HEX | #008FB8 | #FFFFFF | #DB2017 | #F7BE24 | #1A9D37 |
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўны сцяг усталёўваецца на даху будынка Жакоргу Кенгеса, дзяржаўных будынкаў Рэспублікі Каракалпакстан. Таксама сцяг Рэспублікі Каракалпастана падымаецца на розных спаборніцтвах унутры Узбекістана, уваходжанні на п'едэстал спартсменаў з Каракалпакстана, прызёраў спаборніцтваў.
Гістарычныя сцягі на тэрыторыі цяперашняга Каракалпакстана[правіць | правіць зыходнік]
Хівінскае ханства (Дзяржава Харэзм)[правіць | правіць зыходнік]
Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка (Харэзмская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)[правіць | правіць зыходнік]
Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР)[правіць | правіць зыходнік]
Кыргызская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР)[правіць | правіць зыходнік]
Узбекская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]
Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Каракалпак (спачатку ў складзе РСФСР, затым у складзе Узбекскай ССР)[правіць | правіць зыходнік]
Заўвагі і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Конституция Республики Каракалпакстан — Статья 1 (руск.). Официальный сайт Жокаргы Кенеса Республики Каракалпакстан — parliamentrk.gov.uz. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2018. Праверана 2018-11-2.
- ↑ Художники Каракалпакстана. Жизнь любил как настоящий художник (руск.). erkinkarakalpak.uz. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 2018-11-2.
Спасылкі і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Государственные символы (руск.). karakalpakstan.uz. Праверана 2018-11-2.
- Флаги. Каракалпакстан (руск.). vexillographia.ru. Праверана 2018-11-2.
- Флаг Каракалпакстана (руск.). geraldika.ru. Праверана 2018-11-2.