Сцяг Латвійскай ССР
| Сцяг Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі | |
|---|---|
| СССР | |
|
|
|
| Зацверджаны | 17 студзеня 1953 |
| Адменены | 19 лютага 1990 |
| Прапорцыя | 1:2 |
|
25 жніўня 1940 - 17 студзеня 1953 |
|
| Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Латвійскай ССР — рэспубліканскі сімвал Латвійскай ССР - адной з рэспублік СССР. Сцяг зацверджаны 17 студзеня 1953 года. У сувязі з распадам СССР, Сцяг Латвійскай ССР быў скасаваны 19 лютага 1990 года.
1940-1953
[правіць | правіць зыходнік]З 25 жніўня 1940 года сцягам Латвійскай ССР было чырвонае палотнішча са скарочанай назвай рэспублікі LPSR (Latvijas Padomju Sociālistiskā Republika), выявай сярпа і молата і пяціканцовай зоркі ў левым верхнім куце.
1953-1990
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны сцяг Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з пяці гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй паласы чырвонага колеру, якія складаюць дзве траціны шырыні сцягу, двух белых і двух сініх што чаргуюцца паміж сабой хвалістых палос, якія паказваюць мора і складаюць адну траціну шырыні сцягу. У верхнім куце чырвонай паласы палотнішча, ля тронка, на адлегласці адной пятай сцягу ад тронка намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні 1:2.