Сцяг Любані
Выгляд
| Сцяг Любані | |
|---|---|
| Беларусь | |
|
|
|
| Зацверджаны | 1 снежня 2011 |
| Прапорцыя | 1:2 |
| Аўтар сцяга | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
| Ідэя сцяга | Марына Міхайлаўна Елінская |
Сцяг Любані — афіцыйны геральдычны сімвал горада Любань Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 года № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2011 года № Б-209.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы дзве паласы: верхняя — жоўтага і ніжняя — чырвонага колеру, якія складаюць адпаведна 1/10 і 1/5 шырыні сцяга. У цэнтры палотнішча на блакітнай паласе — стылізаваная жоўтая кветка, на лісці якой дзве жоўтыя птушкі з паднятымі крыламі.
Сцяг і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Любанскага раённага выканаўчага камітэта ад 4 лютага 2009 года № 132. Аўтар сцяга М. М. Елінская, мастак В. А. Ляхор[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сцяг Любані(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 11 красавіка 2020.