Сцяг Малдаўскай ССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Малдаўскай ССР

Сцяг Малдаўскай ССР уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру. Пасярэдзіне палотнішча ва ўсю яго даўжыню размяшчаецца паласа зялёнага колеру. У левым куце верхняй часткі паласы чырвонага колеру размяшчаецца асноўны элемент герба Малдаўскай ССРсерп і молат залацістага колеру з чырвонай пяціканцовай зоркай, апраўленай аблямоўкай залацістага колеру. Зялёная паласа складае адну чацвёртую шырыні сцягу. Суадносіны шырыні сцягу да даўжыні — 1:2. Серп і молат упісваюцца ва ўмоўны квадрат, бок якога роўны 1/5 шырыні сцягу. Востры канец сярпа прыходзіць пасярэдзіне верхняга боку квадрата, рукаяці сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрата. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўную акружнасць дыяметрам у 1/10 шырыні сцягу, датычная верхняга боку ўмоўнага квадрата. Адлегласць вертыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 1/4 шырыні Дзяржаўнага сцягу. Адлегласць ад верхняй абзы да цэнтра зоркі — 1/10 шырыні Дзяржаўнага сцягу.

Сцяг Малдаўскай ССР быў зацверджаны ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета МССР ад 31 студзеня 1952 года. Пазней гэты Сцяг апісваўся ў артыкуле 168 Канстытуцыі МССР 1978 года.

Сцяг Малдаўскай ССР з 1941 па 1952

Папярэдні Сцяг Малдаўскай ССР быў апісаны ў 123 артыкуле X раздзелы канстытуцыі МССР, прынятай 10 лютага 1941 года:

Дзяржаўны Сцяг Малдаўскай ССР складаецца з чырвонага палотнішча, з малюнкам у левым куце ля тронка зверху - залаты серп, молат і залатыя літары «РССМ». Суадносіны шырыні да даўжыні 1:2.

Цікавы факты[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны Сцяг Прыднястроўя з'яўляецца дакладнай копіяй Сцягу Малдаўскай ССР.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]