Сцяг Мардовіі

Сцяг Мардовіі
Сцяг Мардовіі з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Мардовіі. Прыняты 30 сакавіка 1995 года.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Рэспублікі Мардовія ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з размешчаных гарызантальна ў паслядоўнасці зверху ўніз трох палосаў марэнавага (цёмна-чырвонага), белага і цёмна-сіняга колераў. Верхняя і ніжняя паласы па памеры аднолькавыя. Шырыня кожнай з іх складае 1/4 шырыні сцяга. Суадносіны бакоў сцяга — 1:2.