Сцяг Маўрыкія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Рэспублікі Маўрыкій
Маўрыкій

Flag of Mauritius.svg

Зацверджаны

9 студзеня 1968

Прапорцыя

FIAV 111000.svg 2:3

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Маўрыкій — упершыню ўзняты 12 сакавіка 1968 г. пры абвяшчэнні незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Сцяг быў распрацаваны ў 1967 годзе геральдычнай калегіяй Вялікабрытаніі (College of Arms) на аснове колераў герба Маўрыкія і мае наступнае сімвалічнае значэнне колераў:

  • чырвоны — незалежнасць;
  • сіні — колер Індыйскага акіяна;
  • жоўты сімвалізуе светлую будучыню;
  • зялёны прадстаўляе пышную расліннасць вострава.

Сцяг быў зарэгістраваны геральдычнай калегіяй і падараваны Маўрыкію каралеўскім указам ад 9 студзеня 1968 года.

Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля атрымання незалежнасці Маўрыкій захаваў сістэму сцягоў па вобразу сцягавай сістэмы Вялікабрытаніі і мае адрозныя ад дзяржаўнага гандлёвы сцяг і службовы сцяг урадавых судоў, створаныя па вобразу і падабенству брытанскіх гандлёвага і службовага сцягоў, з той толькі розніцай, што ў крыжы замест сцяга Вялікабрытаніі намаляваны сцяг Маўрыкія.

Ваенна-марскі сцяг Маўрыкія з'яўляецца арыгінальным і адрозніваецца як ад дзяржаўнага сцяга, так і ад ваенна-марскога сцяга Вялікабрытаніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]