Сцяг Маўрытаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Ісламскай Рэспублікі Маўрытанія
Маўрытанія

Flag of Mauritania.svg

Зацверджаны

15 жніўня 2017

Прапорцыя

FIAV 111111.svg 2:3

Сцяг Маўрытаніі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з гарызантальна размешчаным паўмесяцам і пяціканцовай зоркай над ім жоўтага колеру, якія знаходзяцца ў цэнтры сцяга. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні — 2:3. Зялёны колер сцяга і паўмесяц з зоркай сімвалізуюць іслам, асноўную рэлігію краіны, жоўты колер паўмесяца і зоркі — пустыню Сахара. Акрамя таго, жоўты і зялёны колеры з'яўляюцца панафрыканскімі. Чырвоныя палосы сімвалізуюць намаганні і ахвяры, якія прынеслі жыхары Маўрытаніі, калі баранілі сваю зямлю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг быў прыняты 1 красавіка 1959 года пасля атрымання незалежнасці ад Францыі.

Восенню 2016 года прэзідэнт Махамед ульд Абдэль Азіз прапанаваў дадаць да сцяга дзве чырвоныя паласы, каб сімвалізаваць ахвяры, якія прынеслі жыхары Маўрытаніі, абараняючы сваю краіну. Рэферэндум адбыўся 5 жніўня 2017 года, і пытанне было вырашана станоўча. 15 жніўня новы сцяг быў афіцыйна зацверджаны[1][2][3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mauritania vows referendum to abolish Senate, change flag News 24, 23 March 2017
  2. Mauritanie: un référendum pour supprimer le Sénat, changer de drapeau et d'hymne (French). afrique.le360 (4 November 2016). Праверана 16 лістапада 2016.
  3. Mauritania votes on controversial constitutional reform , Al Jazeera (6 August 2017). Праверана 6 жніўня 2017.