Сцяг Панамы
Панама | |
---|---|
![]() |
|
Зацверджаны |
20 снежня 1903 дэ-факта 4 лістапада 1904 дэ-юрэ |
Прапорцыя |
![]() |
Сцяг Панамы быў афіцыйна зацверджаны 20 снежня 1903 года. У 1904 годзе ён быў часова ўхвалены Устаноўчым сходам, а ў 1925 годзе сцяг быў прыняты канчаткова.
Сіні і чырвоны колеры ўяўляюць Кансерватыўную і Ліберальную партыі Панамы. Акрамя таго, сіні колер сімвалізуе Ціхі акіян і Карыбскае мора, а чырвоны — разлітую пры абароне краіны кроў. Белы колер увасабляе мір. Сіняя зорка — сімвалізуе грамадзянскія якасці чысціні і сумленнасці, чырвоная — уладу і закон.
