Сцяг Смалявічаў
Смалявічы | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 28 мая 1998 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Сяргей Яўгенавіч Рассадзін |
Сцяг Смалявічаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Смалявічы Мінскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 мая 1998 года № 14.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з двух роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — блакітнай, ніжняй — чырвонай. У цэнтры правага боку палотнішча — апраўлены белай аблямоўкай герб горада Смалявічы.
Сцяг і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 5 верасня 2000 года № 7/257. Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін, мастак А. У. Леўчык[1].