Сцяг Смаргоні
Смаргонь | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 1 снежня 2004 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Смаргоні — сцяг горада Смаргонь Смаргонскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. Па цэнтры знаходзіцца белая паласа, якая адпавядае 1/7 шырыні палатна і зверху суправаджаецца дзвюма спаранымі палосамі блакітнага і чырвонага колеру, якія складаюць па 1/14 шырыні, знізу - паласой чорнага колеру, якая складае 1/7 шырыні палатна. Па краях сцяга размешчаны белыя палосы, якія адпавядаюць 2/7 шырыні палатна.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.