Сцяг Сінт-Мартэна
Сінт-Мартэн | |
---|---|
Каралеўства Нідэрланды | |
![]() |
|
Зацверджаны | 13 чэрвеня 1985 |
Прапорцыя |
![]() |
Сцяг Сінт-Мартэна — сцяг самакіравальнай дзяржавы са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Сцяг быў зацверджаны 13 чэрвеня 1985 года як рэгіянальны сцяг нідэрландскай часткі вострава Сент-Марцін, які з'яўляўся часткай Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў Каралеўства Нідэрландаў да 10 кастрычніка 2010 года.
Сцяг Сінт-Мартэна падобны на сцяг Філіпінаў які выкарыстоўваецца ў ваенны час, праўда ў ім у белым трохвугольніку размешчаны герб Сінт-Мартэна. Колеры сцяга падкрэсліваюць гістарычныя і палітычныя сувязі з Нідэрландамі.