Сцяг Такелау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такелау
Новая Зеландыя
Зацверджаны 21 кастрычніка 2009
Прапорцыя 1:2

У наш час Такелау з'яўляецца залежнай тэрыторыяй Новай Зеландыі. Афіцыйным дзяржаўным сцягам Такелау да 2009 года з'яўляўся сцяг Новай Зеландыі. Аднак часта насельніцтвам дзяржавы выкарыстоўваўся неафіцыйны альтэрнатыўны сцяг, тры зоркі на якім уяўлялі сабой тры атола, з якія складаюцца астравы Такелау.

У чэрвені 2007 года парламент Такелау прыняў рашэнне пра сцвярджэнне сцяга, гімна і нацыянальнага сімвала Такелау.[1] Праект сцяга ўяўляў сабой сіняе палатно з выявай стылізаванага палінезійскага каноэ і чатырох зорак. Зоркі сімвалізавалі тры атола (Атафу, Нукунону і Факаофа) і таксама востраў Суэйнс, які культурна і гістарычна з'яўляецца часткай Такелау, але адміністрацыйна і палітычна — пад кіраваннем Амерыканскага Самоа. Размяшчэнне зорак на сцягу сімвалізавала геаграфічнае размяшчэнне астравоў.

У маі 2008 года, парламент Такелау ўхваліў заключныя версіі нацыянальных сімвалаў. У адрозненне ад папярэдняга праекта сцяга, размяшчэнне зорак стала сімвалізаваць сузор'е Паўднёвы Крыж.

7 верасня 2009 года, генерал-губернатарам быў прадстаўлены новы сцяг Такелау, першае афіцыйнае ўзняцце якога адбылося 21 кастрычніка 2009 года.

Сцяг Новай Зеландыі
Праект сцяга 1980 г.

Зноскі

  1. Official site for the Tokelau Council of Ongoing Government. Tokelau decides on Flag, Anthem and National Symbol. Bulletin from June 19, 2007. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 23 кастрычніка 2007.