Сцяг Туркменістана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Рэспублікі Туркменістан
Туркменія
Flag of Turkmenistan.svg
Зацверджаны 25 чэрвеня 2001
Прапорцыя FIAV 111000.svg 2:3

Flag of Turkmenistan (1997-2001).svg
1 лютага 199725 чэрвеня 2001


Flag of Turkmenistan (1992-1997).svg
19 лютага 1992 — 1 лютага 1997


Flag of the Turkmen SSR.svg
27 кастрычніка 1991 — 19 лютага 1992

(Сцяг Туркменскай ССР 1 жніўня 1953 — 27 кастрычніка 1991)
Прапорцыя 1:2

Сцяг Туркменістана — афіцыйны сімвал Рэспублікі Туркменістан.

Сцяг уяўляе сабой зялёнае палотнішча з вертыкальна размешчанай чырвонай паласой і пяццю арнаментамі ў аснове сцяга. Знізу гэтай паласы намаляваны аліўкавыя галіны. Побач з паласой каля верхняга краю сцяга — белы паўмесяц і пяць белых зорак.

Пяць арнаментаў-гёляў азначаюць пяць велаятаў краіны. Аліўкавыя галіны сімвалізуюць абвешчаны ў 1995 годзе нейтралітэт Туркменістана.

Дзень сцяга Туркменістана[правіць | правіць зыходнік]

У дзень нараджэння першага прэзідэнта Туркменістана Сапармурата Туркменбашы 19 лютага 1992 г. быў зацверджаны Дзяржаўны сцяг Туркменістана. Дзень 19 лютага зараз урачыста адзначаецца як усенароднае свята туркменскага народа.