Сцяг Узбекістана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Рэспублікі Узбекістан
Узбекістан

Flag of Uzbekistan.svg

Зацверджаны

18 лістапада 1991

Выкарыстанне

FIAV 110110.svg

Прапорцыя

1:2

Uzbekistan Armed Forces (Cyrillic script).svg
FIAV 001000.svg Сцяг Узброеных сіл Узбекістана

Прапорцыя

1:2

Сцяг Узбекістана — разам з гербам і гімнам — з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 18 лістапада 1991 г.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Узбекістан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох гарызантальных палос насычанага блакітнага, белага і насычанага зялёнага колераў ва ўсю даўжыню сцяга.

Даўжыня сцяга складае 250 см, шырыня — 125 см. Блакітная, белая і зялёная поласы роўныя па шырыні. Шырыня кожнай паласы роўная 40 см. Па краях белай паласы, размешчанай у сярэдзіне сцяга, праходзяць чырвоныя стужкі шырынёй у 2,5 см кожная.

На верхняй блакітнай частцы сцяга на пярэднім і адваротным баках, ля тронка намаляваны белы паўмесяц і побач з ім 12 белых пяціканцовых зорак.

Паўмесяц і зоркі ўпісваюцца ў прамавугольнік памерам 75 х 30 см, які размяшчаецца па гарызантальнай восі верхняй блакітнай паласы.

Паўмесяц размяшчаецца вертыкальна канцамі ад тронка і ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам 30 см на адлегласці 20 см ад тронка. Зоркі ўпісваюцца ў акружнасць дыяметрам 6 см. Адлегласць паміж акружнасцямі 6 см. Зоркі размяшчаюцца па вертыкалі і гарызанталі ў наступным парадку: тры зоркі — у верхнім шэрагу, чатыры — у сярэднім і пяць — у ніжнім. Ніжні шэраг зорак размяшчаецца ад ніжняга краю паўмесяца на адлегласці 3,5 см.

Нябесна-блакітны колер на сцягу — сімвал блакітнага неба і чыстай вады. Белы колер — сімвал міру і чысціні. Зялёны колер — увасабленне прыроды.

Чырвоныя сімвалы — жыццёвыя сілы, сімвал жыцця.

На сцягу Узбекістана 12 зорак. 12 азначае 12 зорных месяцаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]