Сцяг Французскай Палінезіі
Французская Палінезія | |
---|---|
Францыя | |
![]() Рэгіянальны сцяг з 23 лістапада 1984 |
|
Прапорцыя | 2:3 |
Дзяржаўны сцяг Французскай Палінезіі — прыняты ў 1984 годзе.
Апісанне і сімволіка[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Французскай Палінезіі ўяўляе сабой прамавугольнае палатно з трыма гарызантальнымі палосамі чырвонага, белага і чырвонага колераў. Шырыня цэнтральнай белай паласы ў два разы большая за шырыню чырвоных палос. У цэнтры белай паласы размешчана выява сімвала Французскай Палінезіі: палінезійскае каноэ з чырвонымі ветразямі на фоне 10 сонечных прамянёў і 5 шэрагаў марскіх хваль сіняга і белага колераў.
На каноэ знаходзяцца стылізаваныя выявы пяці чалавечкаў карычневага колеру, якія сімвалізуюць пяць архіпелагаў Французскай Палінезіі. Сонечныя прамяні сімвалізуюць жыццё. Акіян сімвалізуе багацце.[1]
Сучасны сцяг быў прыняты 20 лістапада 1984 года на аснове сцяга Таіці[2], які адрозніваецца адсутнасцю ў цэнтральнай частцы сцяга эмблемы.
Па сваім статусе Французская Палінезія з'яўляецца заморскай супольнасцю Францыі, таму нароўні са сцягам Французскай Палінезіі на ўрадавых установах і падчас правядзення афіцыйных мерапрыемствах вывешваецца таксама сцяг Францыі.[1]
Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг астравоў Гамб'е Сцяг Маркізскіх астравоў Сцяг Туамоту Сцяг Тубуаі
Зноскі
- ↑ а б French Polynesia (англ.)(недаступная спасылка). FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2013. Праверана 13 студзеня 2009.
- ↑ Territorial Flag (англ.)(недаступная спасылка). Tahiti.com. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 13 студзеня 2009.