Сцяг Эрытрэі
Выгляд

Дзяржаўны сцяг Эрытрэі — прыняты 5 снежня 1995 года.
Сцяг складаецца з трох трохвугольнікаў: чырвонага роўнабаковага трыкутніка з асновай, які супадае з левым бокам сцяга, і двух прамавугольных трохвугольнікаў зялёнага і сіняга колераў, гіпатэнузы якія адначасова з'яўляюцца бакамі чырвонага роўнабаковага трыкутніка. У чырвоным трохвугольніку знаходзіцца выява трох галінак аліўкавага дрэва.
Асноўныя колеры дзяржаўнага сцягу Эрытрэі: зялёны, чырвоны, сіні, жоўты. Колеры маюць наступнае значэнне:
- Зялёны колер сімвалізуе сельскую гаспадарку і жывёлагадоўлу.
- Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую змагарамі за незалежнасць Эрытрэі.
- Сіні колер сімвалізуе марскія багацці ў прыбярэжных водах краіны, а таксама Чырвонае мора.
- Жоўты колер сімвалізуе багацце мінеральнымі рэсурсамі, а таксама адраджэнне дзяржаўнасці.
Вянок з аліўкавых галінак жоўтага колеру (усяго 30 лісткоў) сімвалізуе гады грамадзянскай вайны, якая скончылася абвяшчэннем незалежнасці Эрытрэі.