Сцяна Рэфармацыі
Сцяна Рэфармацыі (фр.: Monument international de la Réformation, ням.: Internationales Reformationsdenkmal) — помнік са статуй і берэльефаў, устаноўлены ў Жэневе, Швейцарыя ў гонар асноўных дзеючых асоб і падзей пратэстанцкай Рэфармацыі.
Сцяна Рэфармацыі размешчана на тэрыторыі універсітэта Жэневы, заснавальнікам якога быў Жан Кальвін, і была адкрыта ў 1909 годзе ў гонар 400-годдзя з дня нараджэння Кальвіна і 350-годдзя з даты заснавання ўніверсітэта.
У цэнтры помніка выяўлены пяціметровыя статуі чатырох галоўных дзеячаў кальвінізма:
- Тэадор Беза (1519—1605)
- Жан Кальвін (1509—1564)
- Гіём Фарэль (1489—1565)
- Джон Нокс (c.1513 — 1572)
Злева ад цэнтра размешчаны трохметровыя статуі:
- Вільгельм I Аранскі (1533—1584)
- Гаспар II дэ Каліньі (1519—1572)
- Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбургскі (1620—1688)
Справа ад цэнтра размешчаны трохметровыя статуі:
- Роджэр Уільямс (1603—1684)
- Олівер Кромвель (1599—1658)
- Іштван Бачкаі (1557—1606)
Уздоўж сцяны, па абодва бакі ад цэнтральнай статуі, выгравіраваны дэвіз Рэфармацыі і Жэневы: Post Tenebras Lux (лац. Пасля змроку святло). На пастаменце цэнтральнай статуі выгравіравана хрыстаграма: ΙΗΣ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяна Рэфармацыі
Для паляпшэння артыкула пажадана |