Сцяпан Іванавіч Жукаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Іванавіч Жукаў
Дата нараджэння 1 мая 1923(1923-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1997(1997-07-24) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Сцяпан Іванавіч Жу́каў[1] (1 мая 1923, вёска Пушча, Расонскі раён — 24 ліпеня 1997) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза .

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцяпан Іванавіч нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую знішчальную школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія курсы (1952). У Чырвонай Арміі з 1941 г. Са жніўня 1943 г. на Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах — лётчык-штурмавік. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, баёў у Германіі. Намеснік камандзіра авіяэскадрыллі старшы лейтэнант С. I. Жукаў зрабіў 170 баявых вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка, у тым ліку ў час вызвалення Беларусі 50 вылетаў на чале групы самалётаў і 30 на разведку. Герой Савецкага Саюза (1946).

Пасля вайны да 1957 г. С. I. Жукаў служыў у Савецкай Арміі, маёр. Пасля жыў у Курску, Расонах, Полацку. Пахаваны ў горадзе Полацку.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]