Сцяпан Іванавіч Чарняк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Іванавіч Чарняк
Дата нараджэння 16 снежня 1899(1899-12-16)
Месца нараджэння в. Чарневічы, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 21 ліпеня 1976(1976-07-21) (76 гадоў)
Месца смерці Краснадар
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19171958
Званне
Генерал-маёр
Камандаваў 136-я стралковая дывізія(руск.) бел.
3-і стралковы корпус(руск.) бел.
46-я армія(руск.) бел.
44-я армія(руск.) бел.
306-я стралковая дывізія(руск.) бел.
32-я стралковая дывізія(руск.) бел.
162-я стралковая дывізія(руск.) бел.
41-я стралковая дывізія(руск.) бел.
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Замежныя ўзнагароды

Ордэн Крыж Грунвальда III ступені
Крыж Храбрых
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «За Варшаву 1939—1945»

Сцяпан Іванавіч Чарняк (4 [16] снежня 1899 года, в. Чарневічы21 ліпеня 1976 года, Краснадар) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр (1944), Герой Савецкага Саюза (1940).

Пачатковая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцяпан Іванавіч Чарняк нарадзіўся 2 (16) снежня 1899 года ў вёсцы Чарневічы цяпер Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус.

Чарняк скончыў пачатковую школу.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Першая сусветная і Грамадзянская вайны[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1917 года Сцяпан Чарняк быў прызваны ў Рускую Армію і служыў радавым запаснога палка ў Варонежы. З мая 1917 года быў кулямётчыкам 28-га пяхотнага палка 10-й пяхотнай дывізіі(руск.) бел. на Паўднёва-Заходнім фронце(руск.) бел.; у той пасадзе прымаў удзел у Першай сусветнай вайне.

У лістападзе 1917 года перайшоў на бок Саветаў, стаўшы байцом у чырвонагвардзейскім атрадзе горада Орша, неўзабаве стаў камандзірам узвода ў гэтым атрадзе. У Чырвонай Арміі з сакавіка 1918 года. Падчас Грамадзянскай вайны Чарняк камандаваў узводам у 10-м Мінскім і 72-м стралковых палках на Заходнім фронце супраць белополяков.

Міжваенны час[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе ўступіў у шэрагі РКП(б).

У 1921 годзе скончыўшы Маскоўскія пяхотныя камандныя курсы, Сцяпан Іванавіч Чарняк служыў памочнікам камандзіра роты пры Вышэйшым інстытуце политсостава РККА ў Петраградзе, пасля чаго быў пераведзены на пасаду начальніка кулямётнай каманды 2-га стралковага палка Башкірскай асобнай кавалерыйскай брыгады(руск.) бел. і на гэтай пасадзе прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць антысавецкага паўстання(руск.) бел. ў Грузіі.

З кастрычніка 1922 года служыў камандзірам узвода 1-й ваенна-чыгуначнай школы камсаставу ў Ленінградзе.

З заканчэннем 8-й Ленінградскай пяхотнай школы камсаставу РККА з верасня 1924 года служыў камандзірам узвода, кулямётнай роты, а затым стралковага батальёна 111-га стралковага палка (37-я Новачаркаская стралковая дывізія(руск.) бел., Беларуская ваенная акруга).

У 1930 годзе Чарняк скончыў курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал»(руск.) бел. імя Камінтэрна.

З красавіка 1932 года працаваў інструктарам-кіраўніком Вучэбнага цэнтра перападрыхтоўкі камсаставу Беларускай вайсковай акругі ў Бабруйску, з чэрвеня 1934 года — камандзірам 26-га асобнага тэрытарыяльнага батальёна (Мічурынск, Тамбоўская вобласць), а з студзеня 1935 года — памочнікам камандзіра па страявой частцы 2-га стралковага палка 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі. У 1936 годзе стаў выконваючым пасаду камандзіра гэтага ж палка.

З 1936 па 1937 гады прымаў удзел у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі ў якасці саветніка камандзіра 11-й дывізіі рэспубліканскай арміі.

З верасня 1938 года працаваў памочнікам камандзіра 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Савецка-фінская вайна[правіць | правіць зыходнік]

З жніўня 1939 года служыў камандзірам 136-й стралковай дывізіі(руск.) бел., камандуючы якой, прымаў удзел у савецка-фінскай вайне.

З 23 снежня 1939 года па 28 лютага 1940 г. 136-я стралковая дывізія (13-я армія(руск.) бел., Паўночна-Заходні фронт) прарвала Лінію Манэргейма(руск.) бел. на ўчастку Муола — Ільвес, нанёсшы суперніку вялікія страты. За гэта дывізія была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства камдыву Сцяпану Іванавічу Чарняку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 126).

З красавіка па лістапад 1940 года камандаваў 3-м стралковым корпусам (Закаўказская ваенная акруга(руск.) бел.).

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 4 чэрвеня 1940 года Сцяпану Іванавічу Чарняку прысвоена воінскае званне «генерал-лейтэнант».

З заканчэннем ў маі 1941 года Курсаў ўдасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Акадэміі Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава Чарняк зноў прыняў камандаванне тым жа корпусам, які ў ліпені 1941 года быў разгорнуты ў 46-ю армію(руск.) бел., што прыкрывала мяжу з Турцыяй, а Чарняк стаў яе начальнікам.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1941 года быў прызначаны выконваючым пасаду камандуючага Асобнай Прыморскай арміяй(руск.) бел. і памочнікам па пяхоце камандуючага Чарнаморскім флотам. Але падчас прыбыцця ў Севастопаль Чарняк, не здолеўшы разабрацца ў абстаноўцы і не маючы рэзерваў, стаў рыхтаваць контрнаступленне. Дадзеныя дзеянні выклікалі канфлікт, у выніку якога Чарняк быў адкліканы з Севастопаля.

З 8 лютага па май 1942 года камандаваў 44-й арміяй(руск.) бел., якая, не здолеўшы прарваць абарону ворага ў некалькіх наступальных аперацыях у перыяд з лютага па красавік, у маі падвергнулася разгрому ў ходзе аперацыі «Паляванне на дрофаў»(руск.) бел..

29 траўня 1942 года дырэктывай Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна Чарняк быў зняты з пасады камандуючага арміяй, а 4 чэрвеня 1942 года быў паніжаны ў званні да палкоўніка і быў накіраваны ў войскі з мэтай «праверыць на іншай, менш складанай працы».

З чэрвеня 1942 года камандаваў 306-й стралковай дывізіяй(руск.) бел., якая знаходзілася ў рэзерве Стаўкі, а з кастрычніка 1942 года знаходзіўся на Калінінскім фронце ў раёне горада Дзямідаў, дзе 12 снежня быў цяжка паранены.

З красавіка 1943 года служыў намеснікам камандзіра 5-га гвардзейскага стралковага корпуса(руск.) бел. ў 39-й арміі(руск.) бел.. З 9 чэрвеня па 24 жніўня 1943 года камандаваў 32-й стралковай дывізіяй(руск.) бел. (3-я ўдарная армія(руск.) [[|бел.]], Калінінскі фронт). Падчас камандавання гэтай дывізіяй, прымаў удзел у Смаленскай наступальнай аперацыі, але быў зняты з пасады камандзіра загадам камандуючага Калінінскім фронтам Яроменка «за невыкананне загаду па прарыву абарончага рубяжа».

З 22 кастрычніка 1943 года па 20 студзеня 1944 года камандаваў 162-й стралковай дывізіяй (19-ы стралковы корпус, 65-я армія, Беларускі фронт), якая пад камандаваннем Чарняка паспяхова ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай і Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі(руск.) бел..

У студзені 1944 года Сцяпан Іванавіч Чарняк быў другі раз цяжка паранены.

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 3 чэрвеня 1944 года № 671 палкоўніку Сцяпану Іванавічу Чарняку было прысвоена воінскае званне «генерал-маёр».

У сакавіку 1944 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 41-й стралковай дывізіі(руск.) бел. (69-я армія(руск.) бел.), на чале якой прымаў удзел ў Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай наступальных аперацыях.

Пасляваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1945 года Сцяпан Іванавіч Чарняк працаваў начальнікам Упраўлення баявой і палітычнай падрыхтоўкі Групы савецкіх войскаў у Германіі(руск.) бел., у жніўні 1947 года быў прызначаны на пасаду ваеннага камісара Калінінскай вобласці, а ў студзені 1954 года — на пасаду ваеннага камісара Краснадарскага краявога ваеннага камісарыята.

У красавіку 1958 года генерал-маёр Сцяпан Іванавіч Чарняк сышоў у запас, а затым у адстаўку.

Жыў у Краснадары, дзе і памёр 21 ліпеня 1976 года. Пахаваны на Славянскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Погарский М. Орденоносная дивизия // Бои в финляндии: Воспоминания участников. Ч. 2. — М.: Воениздат, 1941. — С. 201—206.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяпан Іванавіч Чарняк на сайце «Героі краіны»