Сцяпан Бубешка
| Сцяпан Бубешка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1874 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 студзеня 1928 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
Сцяпан Восіпавіч Бубешка (1874 ?, Дубна — 23 студзеня 1928, Нью-Ёрк) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст. Адзін з першых дзеячоў беларускага нацыянальнага руху ў ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Дубне ля Гродна[1]. У 1890 годзе прыехаў у Злучаныя Штаты. Працаваў у розных месцах і галінах прамысловасці, найбольш у вырабе мэблі. Праз 20 год набыў маленькую ферму ў раёне Флашынг на Лонг-Айлендзе. Неўзабаве кінуў фермерства, бо зразумеў, што займацца сельскай гаспадаркай у ваколіцах Нью-Ёрка не мае сэнсу. Валодаў рэстаранам «Свабода» ў Брукліне. Рэгулярна выпісваў «Нашу Ніву» і прапагандаваў беларушчыну пачынаючы яшчэ з 1910-х гг.
Падтрымліваў беларускую незалежнасць, наладзіў кантакты з Беларускай Народнай Рэспублікай, браў удзел у выданні «Бюлетэня»[2] і ў заснаванні Беларускага прэс-бюро ў Нью-Ёрку. Ліставаўся з Вяршыніным, Езавітавым, Ластоўскім. З другой паловы 1921 года працаваў за межамі Злучаных Штатаў — у Японіі, Манчжурыі.
Два месяцы хварэў на крупознае запаленне лёгкіх. Памёр у бальніцы ў раёне Джамайка 23 студзеня 1928 года, меў 54 гады, пахаваны 26 студзеня ў раёне Флашынг.
Засталася яго сям’я: жонка Ніна, сын Антон (15 гадоў), дачка Алеся (31 год).
Творчасць і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1915 гаварыў прамову на пахаванні беларуса Валодзі Татарчыка, прафсаюзнага дзеяча.
У 1915—1916 узначальваў групу беларускіх імігрантаў, якая заснавала Расійска-славянскае таварыства самадапамогі. Дзейнасць таварыства ахапляла нью-ёркскія раёны Бруклін і Бронзвіл. У ім адыгрываў важную ролю і пашыраў беларускую свядомасць.
Кіраваў беларускай арганізацыяй у Бронзвіле, але з яго ад’ездам на Далёкі Усход яе праца прыпынілася.
Друкаваўся ў газетах ЗША. Напісаў артыкул «Жыццё нашых Беларусаў у Амэрыцы», які датуецца 3 мая 1921 года, у віленскую газету «Наша думка» (рэдактар Максім Гарэцкі). Артыкул быў надрукаваны 10 чэрвеня, потым увайшоў са скарачэннямі ў склад дзвюх кніг: чытанкі «Родны край» Леанілы Гарэцкай і «Геаграфіі Беларусі» Смоліча (з другога выдання).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вітаўт Кіпель. Беларусы ў ЗША. — Мн.: Беларусь, 1993.
Творы:
- Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 2, 1998
- Наша Думка. № 23. 10 чэрвеня 1921.
- Запісы БІНіМ № 40, 2018
- Родны Край. Трэцяя і чацьвертая пасьля лемантара кніжка да чытаньня. Вільня, 1921.
- Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна. Вільня, 1922.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 23 студзеня
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Беларусы ў ЗША
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Журналісты Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Беларуская Народная Рэспубліка