Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1923(1923-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1996(1996-03-11) (72 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За ўзяцце Берліна»

Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі (3 чэрвеня 1923, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 11 сакавіка 1996) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, арганізатар адукацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951; аспірантура, 1954).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1954—1960), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1960—1965, загадчык кафедры агульнай хіміі), Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1988, рэктар)[1].

Навуковыя інтарэсы: агульная хімія; фізікахімія сілікатаў і тэхналогія шкла; педагогіка вышэйшай школы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), «Знак Пашаны» (1981), медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна» і інш[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]