Сцяпан Кузьміч Гарбуз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяпан Кузьміч Гарбуз
Дата нараджэння:

28 снежня 1894(1894-12-28)

Месца нараджэння:

в. Касцюкі, Уздзенскі раён

Дата смерці:

27 жніўня 1944(1944-08-27) (49 гадоў)

Партыя:

КПСС

Род дзейнасці:

дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Сцяпан Кузьміч Гарбуз (парт. псеўданім Паддубны; 28 снежня 1894, в. Касцюкі, Слуцкі павет, цяпер Уздзенскі раён — 27 жніўня 1944, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Панявежскую на­стаў­ніцкую семінарыю ў Мсціславе ў 1916 годзе[2]. З таго ж года ў арміі, потым настаўнік на Случчыне і Бабруйшчыне[2]. Са студзеня 1919 года ў Чырвонай Арміі на Заходнім фронце. У 1921-24 ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіруючы справамі ЦК КП(б)Б, пазней сакратар Калінінскага акруговага камітэта КП(б)Б, у апараце ЦК КП(б)Б. Член КПСС з 1919 года[1].

Скончыў БДУ ў 1925 годзе[1].

З сакавіка 1928 года па снежань 1929 на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член ЦК КПЗБ, член сакратарыяту ЦК Кампартыі Польшчы. З 1930 у Маскве ў Камуністычным інстытуце журналістыкі, потым на партыйнай і гаспадарчай працы. У 1926 кандыдат у члены, у 1927-28 член ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР[1].

20 ліпеня 1939 асуджаны трыбуналам Маскоў­скай ВА да 8 гадоў ППК[2]. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Гарбуз Степан Кузьмич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 138. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЭГБ, т. 2