Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка
сцяг
Старшыня КДБ РБ
сцяг
20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Леанід Ерын
Пераемнік: Юрый Жадобін
 
Адукацыя:
Дзейнасць: ваенны, дыпламат
Нараджэнне: 27 студзеня 1957(1957-01-27) (62 гады)

Сцяпа́н Мікала́евіч Сухарэ́нка (нар. 27 студзеня 1957) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КДБ РБ (20052007).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 студзеня 1957 у в. Здудзічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, у 1985 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (завочна).

Пасля вучобы ў Светлагорскім ТВ-50 Гомельскай вобласці паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут, па канчатку якога працаваў майстрам, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэху Мінскага керамічнага завода ПА «Мінскбудматэрыялы».

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1984 года: курсант Вышэйшых курсаў КДБ СССР, супрацоўнік, старшы супрацоўнік УКДБ БССР па Мінскай вобласці. У 1989 годзе прызначаецца намеснікам, а затым начальнікам Барысаўскага гараддзелу УКДБ БССР па Мінскай вобласці (з 1992 года — УКДБ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці).

У 19931994 гадах — старшы супрацоўнік, галоўны супрацоўнік Інспекцыі КДБ Рэспублікі Беларусь.

5 лістапада 1997 г. указам прэзідэнта Сцяпан Сухарэнка прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, курыруе пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Да прызначэння на гэтую пасаду ён узначальваў аддзел па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах дзяржаўнага сакратарыяту Савета бяспекі.

25 жніўня 1998 г. указам прэзідэнта палкоўнік Сцяпан Сухарэнка, які выконваў абавязкі намесніка старшыні КДБ, прызначаны начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Мінску і Мінскай вобласці.

23 лютага 2000 г. паводле ўказу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N 89 прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра.

17 кастрычніка 2000 г. указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 2005 г. указам прэзідэнта № 23 прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (заняў вакантнае месца пасля вызвалення ад пасады Леаніда Ерына).

Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што апазіцыя рыхтуе шэраг правакацый, у тым ліку збіраецца ўкідваць дохлых пацукоў у сістэму водазабеспячэння. Расследаванне не скончылася нічым, аднак Сухарэнка і пазнейшых інтэрв'ю настойваў на праўдзівасці гісторыі з пацукамі[1].

17 ліпеня 2007 года вызвалены ад пасады старшыні КДБ з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую работу».

У канцы ліпеня 2008 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэнне Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арменіі Сцяпана Сухарэнка. 14 жніўня 2008 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Арменіі[2]. Да 2015 года Сухарэнка быў паслом у Арменіі, пасля працаваў у Банку развіцця, адкуль сышоў у 2018 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За бездакорную службу ўзнагароджаны 15 медалямі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]