Сцяпан Рыгоравіч Драбязка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Рыгоравіч Драбязка
Сцяг Член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь Сцяг
1997 — 2002

Нараджэнне 7 жніўня 1932(1932-08-07) (91 год)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды

Сцяпа́н Рыго́равіч Драбя́зка (нар. 7 жніўня 1932, вёска Уюнішча (цяпер у складзе п. г. т. Сосныця), Чарнігаўская вобласць, Украінская ССР) — доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнік Вялікай Айчынай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцяпан Рыгоравіч нарадзіўся ў вёсцы Уюнішча ва Украінскай ССР.

У 1949 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (зараз юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Паступіў у аспірантуру, якую скончыў у 1953 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па тэме «Закон саюзнай рэспублікі»[2], а ўжо ў 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце па тэме «Эфектыўнасць заканадаўства ў стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства»[3].

З 1950 года працуе на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, якую ўзначальваў у перыяд з 1972 па 1989 гг.. Пачынаючы працу з пасады выкладчыка зараз займае пасаду прафесара[3] гэтай кафедры (з 1989 году).

Прафесар Драбязка прымаў удзел у распрацоўцы трох Канстытуцый[1]:

Займаў пасаду Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета па сацыяльна-эканамічных праблемах і праблемах развіцця дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь[1].

У сваёй навуковай дзейнасці з’яўляецца аўтарам звыш 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, чатырох брашур, трох падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[4].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Сярод узнагарод і званняў, неабходна ўказаць наступныя[1][2]:

Зноскі

  1. а б в г Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. а б http://www.law.bsu.by/users/?113 Архівавана 8 верасня 2017.
  3. а б https://bsu.by/?guid=64631&detail=140353(недаступная спасылка)
  4. http://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/598-drabyazka-stsyapan-rygoravich-07-08-1922(недаступная спасылка)