Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч
Выгляд
Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч | |
---|---|
Род дзейнасці | дзяржаўны служачы, Савецкі партызанскі рух |
Дата нараджэння | 30 красавіка (13 мая) 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1978 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Сцяпан Сцяпанавіч Манковіч (13 мая 1905, вёска Беразіно- 18 красавіка 1978, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1926). З 1929 года на савецкай і гаспадарчай рабоце, з 1939 — сакратар Бягомльскага райкама КП(б)Б. У Вялікую Айчынную вайну — у тыле ворага, з сакавіка 1942 — у партызанах, камісар атрада, у верасні 1942 — снежні 1943 гг. — камісар партызанскай брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Пасля вайны — на савецкай і партыйнай рабоце.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]На радзіме ў вёсцы Беразіно на тэрыторыі сярэдняй школы ўстаноўлены бюст, яго імя прысвоена гэтай школе. Адна з вуліц гарадскога пасёлка Бягомль названа імем С. С. Манковіча.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Манковіч Сцяпан Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 5. — С. 70.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 84. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Пахаваныя на Мазурынскіх могілках
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны