Сцяпан Цімафеевіч Разін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Цімафеевіч Разін
Stiepan Riazin.jpg
 
Дзейнасць: казацтва
Нараджэнне: каля 1630[1][2][3]
Смерць: 6 (16) чэрвеня 1671[2]
Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін

Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін (каля 1630 — 16 чэрвеня 1671) — кіраўнік Сялянскай вайны 1670—1671 у Расіі, данскі казак.

Вызначаўся розумам, энергіяй, ваеннымі і дыпламатычнымі здольнасцямі, валодаў 8 мовамі.

Сцяпан Разін — герой народных паданняў і песень, яму прысвечаны творы літаратуры і мастацтва.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сцяпан Цімафеевіч Разін нарадзіўся каля 1630 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне (цяпер Валгаградская вобласць, Расія) у сям'і заможнага казака Цімафея Разі.

У 1661—1662 удзельнічаў у перагаворах дэлегацыі Войска Данскога і афіцыйнага маскоўскага пасольства з калмыкамі пра сумесныя дзеянні супраць нагайскіх татар. У 1662—1663 камандзір атрада данскіх казакоў у паходах супраць крымскіх татар. Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. У 1667 узначаліў грабежніцкі паход казацкай беднаты на рэкі Волгу і Яік (Урал), у 1668—1669 — паход казацкай флатыліі па Каспійскім моры: разрабаваны прыбярэжныя гарады і правінцыі Ірана, вызвалены расійскія нявольнікі.

Новы яго паход на Волгу вясной 1670 перарос у сялянскую вайну. Выступаючы нібыта ў абарону правоў царэвіча Аляксея Аляксеевіча і былога патрыярха Нікана, Разін абяцаў простаму народу «свабоду і збаўленне» ад «дрэнных» баяр, у занятых гарадах усталёўваў кіраванне на казацкі ўзор, распраўляўся з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі.

Пасля паражэння пад Сімбірскам (кастрычнік 1670) паранены вярнуўся на Дон, дзе ў красавіку 1671 схоплены казацкай старшынай і выдадзены царскім уладам.

Пакаранне Разіна[правіць | правіць зыходнік]

Разін быў пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.

Ён быў падвергнуты катаванням, падчас якіх захоўваў непахісную мужнасць. 6 чэрвеня 1671 года Сцяпан Разін пасля абвяшчэння прысуду чвартавалі на эшафоце на Балотнай плошчы. Прачыталі доўгі прысуд. Разін выслухаў яго спакойна, потым павярнуўся да царквы, пакланіўся на тры бакі, абмінаючы крэмль з царом і сказаў: «Прабачце». Кат спачатку адсек яму правую руку па локаць, потым левую нагу па калена. Яго брат Фрол, бачачы пакуты Сцяпана, разгубіўся і закрычаў: «Я ведаю слова і справу гасудараву»!

«Маўчы, сабака!» - прахрыпеў Сцяпан. Гэта былі яго апошнія словы: пасля іх кат спешна адсек яму галаву. Прызнанне дапамагло Фролу адтэрмінаваць сваё пакаранне, якога ўрэшце ён не пазбег і быў пакараны адсячэннем галавы на тым жа месцы на Балотнай плошчы ў 1676 годзе.[4]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118641883 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Stenka Razin // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Голиков Альберт Александрович. Казнь Степана Разина

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]