Сцяпное генерал-губернатарства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сцяпное генерал-губернатарства (Стэпавы край) — генерал-губернатарства Расійскай імперыі, якое існавала ў перыяд з 1882 года па 1917 год на тэрыторыі сучаснага Казахстана. Сцяпное генерал-губернатарства было створана ў 1882 годзе ў сувязі са скасаваннем Заходне-Сібірскага генерал-губернатарства. У генерал-губернатарства ўваходзілі тры вобласці: Акмалінская, Сяміпалацінская і Сямірэчанская. Адміністрацыйны цэнтр — горад Омск. Генерал-губернатар Стэпнога края быў адначасова камандуючым войскамі Омскай вайсковай акругі і наказным атаманам Сібірскага казачага войска. У 1897 Сямірэчанская вобласць была вернутая ў склад Туркестанскага генерал-губернатарства.