Перайсці да зместу

Сцяфан (Корзун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіепіскап Сцяфан

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць праваслаўны святар
Імя пры нараджэнні Ігар Пятровіч Корзун
Нараджэнне 25 сакавіка 1944(1944-03-25)
Смерць 22 красавіка 2022(2022-04-22) (78 гадоў)

Узнагароды
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені Ордэн свяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага II ступені ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
юбілейны медаль «1000-годдзе скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра»

Сцяфан, свецкае імя Ігар Пятровіч Корзун (25 сакавіка 1944, в. Карзуны, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 22 красавіка 2022) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (1990—2022).

Нарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў в. Карзуны Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1962 годзе скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1963—66 служыў у Савецкай Арміі, затым працаваў аграномам. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1979 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 1978 годзе мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем пастрыжаны ў манаства. 18 лютага 1978 года рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі Уладзімірам пасвечаны ў іерадыякана, а 6 лістапада — у іераманаха.

У 1981 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны благачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 года — намеснік Жыровіцкага манастыра, з 1989 года — рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 16 лютага 1990 года архімандрыту Сцяфану (Корзуну) вызначана быць епіскапам Пінскім і Лунінецкім. 4 сакавіка 1990 года хіратанісаны ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра. 25 лютага 2000 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.

Захапляўся творчасцю Якуба Коласа. Ініцыятар усталявання на званіцы Свята-Варварынскага сабора ў Пінску шыльды, якая нагадвае аб вянчанні Якуба Коласа з Марыяй Каменскай — з’явілася яна ў 2015 годзе[1].

Памёр 22 красавіка 2022 года[2].

Зноскі

  1. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі: Хочаце мудрасці? Чытайце «Новую зямлю»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
  2. Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан Архівавана 22 красавіка 2022.