Сыктыўкар
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сыктыўкар (руск.: Сыктывкар) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рэспублікі Комі. Насельніцтва 247,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1586 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Сысала, за 1515 км на паўночны ўсход ад Масквы.
Сыктыўкар — вялікі прамысловы цэнтр на поўначы Расіі. Горад мае каля 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў, адна траціна якіх мае ўсерасійскае значэнне. Асноўнымі вытворцамі з'яўляюцца Сыктыўкарскі ЛВК — першае прадпрыемства цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў рэспубліцы і фабрыка нятканых матэрыялаў — першае прадпрыемства тэкстыльнай прамысловасці ў рэспубліцы, Сыктыўкарскі ЛДК — прадпрыемства дрэваапрацоўкі. Прамысловасць горада прадстаўленая больш, чым 10 галінамі. На долю лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прыходзіцца каля 62 % таварнай прадукцыі.
У горадзе шэраг ВНУ і іх філіялаў, самымі буйнымі з якіх з'яўляюцца: Сыктыўкарскі дзяржаўны ўніверсітэт, Комі дзяржаўны педагагічны інстытут, Сыктыўкарскі лясны інстытут, Комі рэспубліканская акадэмія дзяржаўнай службы і кіравання. Ёсць Комі навуковы цэнтр РАН.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сыктыўкар