Сыма Гуан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сыма Гуан
Дата нараджэння 1019[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1086[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Сыма Чы[d][3]
Муж Чжан Сі[d]
Род дзейнасці гісторык, палітык, пісьменнік, лексікограф
Навуковая сфера гісторыя Кітая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сыма Гуан (10191086) — кітайскі гісторык, філосаф, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сыма Цзюнь-шы нарадзіўся ў горадзе Шаньчжоў павета Ся (сучасная правінцыя Шаньсі) у сям'і буйнога саноўніка, у 1038 атрымаў вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Займаў высокія пасады ва ўрадзе, быў членам акадэміі Ханьлінь.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сыма Гуан быў ідэйным правадыром так званай «старой партыі» (цзю дан) — групоўкі, што процідзейнічала рэформам Ван Аньшы.

Сыма Гуан рэфармаваў зямельныя адносіны ў Кітаі. Ён здолеў пераадолець аграрны крызіс, які доўжыўся з VIII стагоддзя, шляхам здачы ў арэнду імператарскіх зямельных уладанняў і падзелу буйных нерэнтабельных прыватных гаспадарак. З гэтага часу Кітай стаў краінай дробных арандатараў.

Філасофія[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны стваральнік неаканфуцыянства Чжу Сі прылічаў Сыма Гуана да самых выдатных мысліцеляў эпохі Паўночнай Сун (960—1127) — «шасці настаўнікаў» — нароўні з Шао Юнам, Чжоў Дуньі, Чэн І, Чэн Хао і Чжан Цзаем.

Зноскі

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. а б Swartz A. Sima Guang // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).