Сымон Ціханавіч Блатун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сымон Блатун)
Сымон Ціханавіч Блатун
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 мая 1937(1937-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1970(1970-04-03) (32 гады)
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць

Сымон Ціханавіч Блату́н (10 мая 1937, вёска Кавака, Брагінскі раён3 красавіка 1970) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», літаратурным кансультантам у «Чырвонай змене».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш надрукаваў у 1956 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970), «Чысціня» (вершы і пераклады, 1979). У 1971 годзе выйшаў зборнік гумарэсак, вершаў і мініяцюр «Калючая шаткаванка».

Перакладаў вершы армянскіх, літоўскіх, латышскіх, рускіх і ўзбекскіх паэтаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блатун Сымон Ціханавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  • Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. у 6 т. Т. 1 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 290.
  • Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Маст. літ., 1994. — С. 59.