Сын отечества
«Сын отечества» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Сын отечества |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Мікалай Іванавіч Грэч[1] |
Выдавец | Мікалай Іванавіч Грэч[1] |
Краіна | |
Заснавана | верасень 1812[1] |
Спыненне публікацый | 1852[2] |
Мова | руская |
Перыядычнасць | 1 месяц, 1 тыдзень, 0,5 месяц, 1 тыдзень і 1 месяц |
Галоўны офіс | Санкт-Пецярбург |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Сын оте́чества»[3][4] — рускі гістарычны, грамадска-палітычны і літаратурны часопіс.
Выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1812—1844 і 1847—1852 гадах. Заснаваны М. Грэчам. Перыядычнасць выхаду часопіса мянялася. У 1829—1835 гадах выдаваўся разам з часопісам Ф. В. Булгарына «Северный архив» пад назвай «Сын отечества и Северный архив». Напачатку часопіс друкаваў матэрыялы пра вайну 1812 года. У 1816—1825 гадах у часопісе супрацоўнічалі члены дзекабрысцкіх арганізацый, пазней выданне набыло ліберальна-ахавальны кірунак[4]. Выдаваліся дадаткі: «Прибавление» (1813—1817, 1820, 1821—1822, 1825), «Литературные прибавления» (1822—1824)[4].
Сярод выдаўцоў і рэдактараў часопіса: Ф. В. Булгарын (1825—1838), А. П. Смірдзін (1838—1840), В. І. Сянкоўскі (1841—1842), К. П. Масальскі (1842—1854; захоўваў правы на часопіс да 1856 года)[4].
Сярод аўтараў: Я. А. Баратынскі, К. М. Бацюшўкаў, П. А. Вязенмскі, А. С. Грыбаедаў, Д. В. Давыдаў, В. А. Жукоўскі, В. К. Кюхельбекер, А. С. Пушкін, К. Ф. Рылееў, Ф. М. Глінка і інш.
Тэма Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У часопісе друкаваліся і артыкулы, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Падзеі вайны 1812 года ў артыкулах «Пісьмо Віцебскага інтэнданта да віленскага 14/16 кастрычніка 1812 г.» (1812), «Пісьмо з Віцебска» І. Манькоўскага (1813), «Урывак з запісак віцебскага жыхара» Г. Дабрыніна (1813), «Нешта аб бітве каля Ваўкавыска» і іншыя[3]. Беларуская тэматыка прысутнічае ў артыкулах «Пінск і яго ваколіцы» Ю. Крашэўскага (у перакладзе з польскай мовы, 1837), «Штодзённыя запіскі рускай падарожніцы ў 1827 і 1828 г.» А. С. Целяпнёвай (1831)[3].
Іншыя выданні
[правіць | правіць зыходнік]У 1856—1861 гадах пад назвай «Сын отечества» выдаваўся палітычны, навуковы і літаратурны штотыднёвік, выдаўцом і рэдактарам якога быў А. В. Старчэўскі[4].
У 1862—1900 гадах выходзіла штотыднёвая газета ліберальнага (з 1880-х гадоў народніцкага) кірунку «Сын отечества», штотыднёвым дадаткам да яе ў 1862—1886 гадах быў часопіс «Сын отечества», рэдактарам якога да 1877 года быў А. В. Старчэўскі[4]. Выходзілі дадаткі: «Приложение» (1886, 1889—1891), «Еженедельное приложение» (1886—1889, 1892—1900), «Моды» (1886—1897), альбом 100 карцін рускіх мастакоў «Жанр и пейзаж» (1890)[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Орнатская Т. И. «Сын отечества» // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 7. — С. 296–297.
- ↑ Сын Отечества // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 208.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузняева С. А. «Сын оте́чества» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 320. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Соф’я Кузняева. «Сын оте́чества» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сын Отечества, журнал Н. И. Греча // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Сынъ отечества: историческій, политическій и литературный журналъ