Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая да распасцёртай, з хваліста-выгнутым, зрэдку прыўзнятым, краем. Скурка лёгка адстае ад мякаці, буравата-чырванаватага колеру, часам выцвітаючая. Ножка даўжынёй 3—6 см і 1—2 см у дыяметры цыліндрычная, суцэльная, злёгку маршчыністая ўздоўж і звужаная ўнізе. Мякаць белая, саладкаватая на смак і не мае асаблівага паху. Споры шарападобныя, бясколерныя, дробнашыпаватыя.
Грыбы растуць у лісцевых і зрэдку ў хвойных лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені—верасні, паасобку або групамі.
Зноскі
↑Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 154. — 192 с. — 60 000 экз.
Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 154. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.)