Расце пераважна ў сухіх хвойных лясах. Шапка дыяметрам 4—11 см, шаравата-аліўкавая або шэрая. Скурка лёгка аддзяляецца ад мякаці. Пласцінкі прырослыя, белавата-жаўтаватыя. Ножка губчатая, падоўжана-маршчыністая. Споры светла-крэмавыя, амаль бясколерныя.