Сытая Буда
Выгляд
| Сяло | |
| Сытая Буда | |
|---|---|
| руск.: Сытая Буда | |
| 52°28′54″ пн. ш. 32°15′06″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клімаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243085 |
| Код АКАТП | 15228872001 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сытая Буда[2] (руск.: Сытая Буда) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Сытнабудзенскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да сярэдзіны XVIII ст. выключна казацкае сяло. Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.