Сыхіўскі раён (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сыхіўскі раён
укр.: Сихівський район
Герб
Герб
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Уваходзіць у Львоўскі гарадскі савет
Дата ўтварэння 2000
Насельніцтва (2010) 151 000
Плошча
  • 17,567 км²
Сыхіўскі раён на карце
Паштовыя індэксы 79049
Commons-logo.svg Сыхіўскі раён на Вікісховішчы

Сыхіўскі раён (укр.: Сихівський район) — раён горада Львова, які ахоплівае паўднёва-ўсходнюю частку горада: мясцовасці Боднарыўка, Казэльныкы, Новы Львоў, Пірагіўка, Пэрсэнкіўка, Сыхіў, часткова Пасікы і Снопкіў.

Назва раёна[правіць | правіць зыходнік]

Назва раёна паходзіць ад назвы буйнейшага жылога масіва Львова - Сыхіў, які з'яўляецца асновай гэтага адміністрацыйнага раёна Львова. Апошні, у сваю чаргу, атрымаў яе ад вёскі Сыхіў, якая ўвайшла ў склад Львова ў 1950-х гг., пасля чаго на яе месцы пазней быў пабудаваны гэты жылы масіў. Сама вёска згадваецца яшчэ ў XV ст. У геаграфічнай энцыклапедыі канца XIX ст. першапачатковая назва пісалася на польскай мове як Сехув.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Асновай раёна яз'яўляецца самы вялікі ў горадзе жылы масіў, таму не дзіўна, што менавіта гэты раён мае больш у горадзе насельніцтва сярод іншых раёнаў. Больш за тое, калі ў іншых раёнах і па горадзе ў цэлым дэмографы фіксуюць паступовае скарачэнне насельніцтва, то ў Сыхіўскім раёне фіксуецца прырост насельніцтва. Так, калі ў 2010 г. ў раёне жыло трошкі больш за 150 тыс. жыхароў, то да 2020 г. у сувязі з актыўным жыллёвым будаўніцтвам насельніцтва раёна, па розных разліках, можа нават падвоіцца. Для параўнання - насельніцтва самага маленькага абласнога цэнтра Украіны Ужгарада складае каля 117 тыс. жыхароў.

Афіцыйна ж падчас апошняга на дадзены момант перапісу насельніцтва ва Украіне ў 2001 г. у Сыхіўскім раёне пражывала 145 932 чалавека, 90 % якіх вызнавалі сябе ўкраінцамі і адзначалі ўкраінскую мову ў якасці роднай. Але, відавочна, за мінулыя гады колькасць насельніцтва раёна значна змянілася ў бок росту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сыхіўскі раён Львова з'яўляецца самым маладым у горадзе, засваенне большай частцы тэрыторый, якія ўваходзяць у яго склад, пачалося толькі ў апошняй чвэрці ХХ ст. і не скончылася да гэтага часу. Першыя згадкі аб паселішчы тут датуюцца яшчэ XIV ст. У 1865 г. паблізу вёскі Сыхіў прайшла чыгуначная лінія Львоў - Чарнаўцы, на якой была адкрыта станцыя Сыхіў.

У пачатку ХХ ст. у гэтай частцы Львова быў фальварак, у 1881 г. названы ў гонар яго ўладальніка - Мікалая Красуцкага Красучынам - з часам гэтая частка горада атрымала назву Новы Львоў. Ад горада гэтыя землі меў аддзяляць парк "Жалезная вада" (укр. Залізна вода), закладзены ў 1905 г. на схілах паміж Красучынам і Сафіеўкай. Пастановай Львоўскага аблвыканкама ад 13 чэрвеня 1952 г. вёска Сыхіў была ўключана ў межы Львова.

У выніку сацыяльнай індустрыялізацыі 1980-х г. былую вёску ў значнай меры разбурылі. На разбуранай частцы вёскі збудавалі жылы масіў, які атрымаў назву Сыхіўскі. Іншая ж частка сёняшняга Сыхіўскага мікрараёна (не блытаць з Сыхіўскім раёнам горада) збудавана на тэрыторыі былой вёскі Казэльныкі, якая ў 1980-х гг. таксама ў значнай меры была разбурана і часткі зямельных угоддзяў вёскі Зубра Пустамыціўскага раёна Львоўскай вобл., якія былі ўключаныя ў межы Львова. Зрэшты, развіццю Сыхава папярэднічала ўключэнне ў склад Львова і развіццё іншых тэрыторый, якія пасля ўвайшлі ў сучасны Сыхіўскі раён Львова. У прыватнасці, у 1955 г. у склад Львова ўвайшла ідругая чатка тэрыторыі вёскі Казэльныкі а таксама паўднёвая частка Боднарыўкі, якая тады належала не гораду, а вобласці. У 1980 г. на паўднёвай ускраіне горада быў пабудаваны Львоўскі аўтавакзал. За ім пабудавалі з цягам часу Львоўскі іпадром.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі