Сычоўка (Мсціслаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сычоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 24 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовы індэкс
213460
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246852046
Сычоўка на карце Беларусі ±
Сычоўка (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Сычоўка (Мсціслаўскі раён)
Сычоўка (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Сычоўка (Мсціслаўскі раён)

Сычо́ўка[1] (трансліт.: Syčoŭka, руск.: Сычёвка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. За 24 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 81 км ад Магілёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Праз вёску праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Чорная Натапа (прытокам Сажа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў-Магілёў.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва напэўна паходзіць ад прозвішча Сыч ці вытворнага ад яго. Мясцовая народнай этымалогіі выводзіць назву ад быццам значнай у гэтых мясцінах колькасці сычоў (Athene) -- начных драпежных птушак сямейства савіных

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 г. вёска, 13 двароў, 71 жыхар, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, куды таксама ўваходзілі і невялікія паселішчы Старожня, Ходасы-1, Ходасы-2. У 1909 г. — 16 двароў, 106 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У пасляваенны час да Сычоўкі далучаны вёскі Ходасы-1, Ходасы-3. Станам на 1999 год у складзе племсаўгаса імя Тэльмана.[2]

Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Таксама вядома, што побач з дарогай у вёску раней была яшчэ адна вёска — Мышаное, якую ў Вялікую Айчынную вайну спалілі немцы, потым яна не аднавілася, а ацалелыя жыхары пераехалі ў Сычоўку. Каля гэтых дзвюх вёсак размешчаны могілкі.

Цяпер Сычоўка амаль запусцела, бо жыхары пераязджалі ў а.г. Ходасы, бліжэй да чыгункі і цэнтру саўгаса.[3]

На месцы Сычоўкі (за 7 км ад а.г. Ходасы) ёсць крыніца, вада з якой здаўна лічылася гаючай і за ёю прыходзілі людзі з акругі. Паблізу раней была даволі вялікая драўляная царква са званіцай. На пачатку 2010-х ходасавец А. А. Сцепаненка ўпарадкаваў крыніцу і прывёз абраз «Жываносная Крыніца»[ru] з Кіева-Пячэрскай лаўры, а айцец Мікалай асвяціў крыніцу на царкоўнае свята Узвіжання.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год—13 двароў, 71 жыхар
  • 1909 год—16 двароў, 160 жыхароў
  • 2012 год — 33 жыхары
  • 2013 год — 23 жыхары
  • 2014 год — 19 жыхароў
  • 2015 год — 14 жыхароў
  • 2016 год — 11 жыхароў

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Памяць: Мсціслаўскі раён. — Мн.: «Полымя», 1999.
  3. «Святло Кастрычніка» : часопіс. — 12 лістапада 2014 г., серада.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]