Сычужны фермент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сычужны фермент, таксама рэнін (хімазін) — фермент з класа гідралаз, які выпрацоўваецца ў страўнікавых залозах млекакормячых, у тым ліку чалавека. У жвачных жывёл выпрацоўваецца залозамі сычуга (4-га аддзела страўніка), адсюль адна з яго трывіяльных назваў - сычужны фермент. Гэта першы фермент, вылучаны хімічна: дацкі вучоны Крысціян Хансен вылучыў яго шляхам экстракцыі солевым растворам з высушанага страўніка цяля (залаты медаль у 1874 годзе).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).