Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта
Від на масіў Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта з космасу
Від на масіў Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта з космасу
10°52′ пн. ш. 73°43′ з. д.HGЯO
Краіна
Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта (Калумбія)
Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта (ісп.: Sierra Nevada de Santa Marta) — ізаляваны горны масіў на поўначы Анд, на ўзбярэжжы Прыкарыбскай нізіны. Вышыня 5780 м (гара Крыстабаль-Калон — самая высокая ў Калумбіі). Складзены пераважна крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі, схілы — асадкавымі. На вяршынях — вечны снег і ледавікі. На паўночных схілах — лясы, на паўднёвых — ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі, у верхнім поясе на вышыні 3000-4500 м высакагорная вечназялёная расліннасць (парамас), якая характарызуецца рэдкімі невысокімі дрэўцамі (2-5 м вышынёй), пераважна з сямейства складанакветных.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).