Сьюард (паўвостраў)
| Сьюард (паўвостраў) | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| 65°25′00″ пн. ш. 163°43′00″ з. д.HGЯO | |
| Акваторыі | Берынгава мора, Чукоцкае мора, Ціхі акіян і Паўночны Ледавіты акіян |
| Краіны | |
| Адміністрацыйная адзінка | |
Сьюард (англ.: Seward Peninsula) — буйны паўвостраў у заходняй Алясцы (ЗША).
Даўжыня паўвострава каля 320 кіламетраў, шырыня — 145—225 кіламетраў. Паўночна-ўсходняя частка паўвострава адміністрацыйна адносіцца да бора Нортуэст-Арктык, астатняя частка — да Неарганізаванага бора. З поўдня абмываецца водамі Берынгава мора (у тым ліку заліва Нортан), з поўначы — водамі Чукоцкага мора (у тым ліку заліва Кацэбу). Заходні ўскраек паўвострава (мыс Прынца Уэльскага) выдаецца ў Берынгаў праліў, з’яўляецца крайнім заходнім пунктам мацерыковай Паўночнай Амерыкі. Паўвостраў з’яўляецца важнай геалагічнай часткай Берынгіі — перашыйка, які некалі злучаў Еўразію і Паўночную Амерыку. Найвышэйшы пункт паўвострава — гара Осбарн вышынёй 1437 метраў.
Сваю назву паўвостраў атрымаў у гонар Уільяма Генры Сьюарда, дзяржаўнага сакратара ЗША, які прыняў актыўны ўдзел у набыцці Аляскі Штатамі ў Расійскай імперыі ў 1867 годзе.
