Сэмюэл Лерой Джэксан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сэмюэл Лерой Джэксан
англ.: Samuel L. Jackson
Samuel L. Jackson 2019 by Glenn Francis.jpg
Дата нараджэння: 21 снежня 1948(1948-12-21)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Жонка: LaTanya Richardson[d]
Адукацыя:
Прафесія: кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэлеакцёр
Узнагароды:
IMDb: nm0000168
samuelljackson.com
Commons-logo.svg Сэмюэл Лерой Джэксан на ВікіСховішчы

Сэмюэл Лерой Джэксан (англ.: Samuel Leroy Jackson; нар. 21 снежня 1948, Вашынгтон) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар. У 1991 годзе атрымаў прызнанне крытыкаў за сваю ролю ў фільме «Трапічная ліхаманка», а пасля з’явіўся ў такіх фільмах, як «Слаўныя хлопцы», «Гульні патрыётаў» і «Парк Юрскага перыяду». У 1994 годзе зняўся ў фільме «Крымінальнае чытво», што вывела яго на ўзровень суперзорак і прынесла некалькі ўзнагарод. З тых часоў Джэксан зняўся больш чым у 100 фільмах і заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй сваёй кар’еры.

Вядомы па шматгадоваму супрацоўніцтву з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, у якога Джэксан зняўся ў цэлым шэрагу фільмаў — «Крымінальнае чытво», «Джэкі Браўн», «Джанга вызвалены», «Агідная васьмёрка», «Забіць Біла 2». Таксама сыграў персанажа коміксаў Ніка Ф’юры ў мностве фільмаў кінематаграфічнай сусвету Marvel.

Зноскі

  1. Samuel L. Jackson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Samuel L. Jackson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Samuel L. Jackson // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124198511 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]