Сэмюэл Сівал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сэмюэл Сівал
Samuel Sewall.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 сакавіка 1652(1652-03-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1730(1730-01-01)[4][1][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Henry Sewall[d][6]
Маці Jane Dummer[d][6]
Жонка Hannah Quincy Hull[d]
Дзеці Джозеф Сівал[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці юрыст, суддзя, пісьменнік, бібліятэкар
Мова твораў англійская
Подпіс Samuel Sewall signature.svg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Сэмюэл Сівал (англ.: Samuel Sewall; 1652—1730) — амерыканскі прававед, адміністратар і рэлігійны дзеяч, пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Англіі, аднак у раннім узросце быў прывезены ў амерыканскую калонію. Ён пасяліўся ў раёне Бостана, дзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт і зрабіў кар’еру прававеда, адміністратара і рэлігійнага дзеяча. Стаў сведкам пераўтварэнняў, якія адбываліся ў ходзе развіцця пурытанскага грамадства ад строга рэлігійнага да грамадства з больш шырокім кругаглядам меркантыльных янкі ў калоніях Новай Англіі, з іх стаўленнем да дабрабыту. Яго «Дзённік», які ахоплівае 1674—1729 гг., міжволі рэгіструе гэты пераход.

«Дзённік» Сэмюэла Сівала жывы і захапляючы. Яго аўтар прытрымліваецца ўзораў паэзіі ранняй Новай Англіі (Уільям Брэдфард, Эдвард Тэйлар).

Нататкі Сівала з’яўляюцца кароткімі занатоўкамі яго паўсядзённага жыцця, якія добра і набожна адлюстроўваюць ягоную цікаўнасць да жыцця. Ён робіць запісы аб невялікіх пакупках цукерак для жанчыны, да якой ён заляцаўся, і аб іх спрэчках наконт таго, ці павінен ён прытрымлівацца традыцый арыстакратычных і багатых людзем, напрыклад, насіць парык альбо карыстацца паслугамі рамізніка.

Яго «Дзённік» часта параўноўваецца з англійскім дзённікам Сэмюэла Пэпі, напісаным у той жа самы перыяд.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Samuel Sewall // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Samuel Sewall // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Samuel Sewall // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. https://archive.org/details/bub_gb__e0UAAAAYAAJ/page/n317/mode/1up
  6. 6,0 6,1 Kindred Britain

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]