Сэрца пальцамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сэрца пальцамі

Сэрца пальцамі — жэст, у якім чалавек паказвае сімвал сэрца пры дапамозе вялікага і ўказальнага пальцаў. Выкарыстоўваецца ў некаторых краінах Азіі для выражэння любові.

Папулярнасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшую папулярнасць жэст атрымаў у 2010-я гады ў Паўднёвай Карэі. Галоўнымі прычынамі з’яўляюцца развіццё сацыяльных сетак і відэахостынгу. Многія карэйцы лічаць, што заснавальнікам з’яўляецца Нам Ухён, які пачынаючы з 2011 года ствараў і распаўсюджваў прадукцыю з сімволікай сэрцаў пальцамі, а таксама актыўна дзякаваў сваім фанатам гэтым жэстам[1].

Праз карэйскую хвалю і Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года жэст таксама атрымаў папулярнасць спачатку ў многіх краінах Азіі, а затым і ў іншых частках свету.[2]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

На дадзены момант няма дакладнай інфармацыі аб тым, хто і калі прыдумаў гэты жэст. У інтэрнэце некаторыя публічныя асобы вядуць спрэчкі і спрабуюць высветліць, хто з іх першы быў заўважаны на фатаграфіі, якая паказвае сэрца пальцамі[3][4].

Зноскі

  1. 121214 멜론뮤직어워드 인피니트 남우현 직찍 (кар.). 네이버 블로그 | 0100_공백 (17 снежня 2012). Праверана 13 чэрвеня 2020.
  2. US Olympians Try Their Hands at K-Pop’s ‘Finger Heart.’ What’s That? (англ.). NBC Bay Area (9 лютага 2018). Праверана 13 чэрвеня 2020.
  3. 양세형VS지드래곤 "손가락 하트 내가 원조" 네티즌 갑론을박 - 매일신문. archive.md (22 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  4. ‘아는 형님’ 민경훈, 우현 애교에 발끈 “손가락 하트 내가 원조” - 스포츠경향 - 生生 스포츠. archive.md (22 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2016. Праверана 13 чэрвеня 2020.