Сэсю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сэсю Тоё
англ.: Sesshu Toyo
Фатаграфія
Дата нараджэння 1420[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1506
Месца смерці
Грамадзянства  Японія
Род дзейнасці бхікшу, мастак
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Уплыў Tenshō Shūbun[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тоё Сэсю (яп.: 雪舟, 1420, Місу — 8 жніўня 1506) — японскі мастак, адзін з найвялікшых жывапісцаў японскага Сярэднявечча, майстар манахромнага жывапісу. Дзэнскі манах. Вучань японскага мастака Сюбуна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка СССР, 1952

Нарадзіўся ў 1420 годзе ў паселішчы Акахама, правінцыя Біцю (цяпер вёска Місу, акруга Цукуба, прэфектура Акаяма).

Тоё Ода паходзіў са збяднелай сялянскай сям’і, некалі вядомага роду святароў, жывапісцаў, паэтаў і садаводаў — Тоё. У сям’і хлопчыка называлі Ода — «таполя».

Быў будыйскім святаром. Жыў у храме Секакудзі ў Кіёта, затым у замку Атуі ў Ямагуты (1465).

Вывучаў дзэн ў горадзе Соя, затым у Кіёта, дзе яго настаўнікам у жывапісе быў Тэнсё Сюбун.

У 1467—1469 Сэсю жыў у Кітаі, куды адправіўся з гандлёвай місіяй. Дабраўся да Пекіна, рабіў там насценныя роспісы, замоўленыя яму Упраўленнем па рытуалах. Па вяртанні на радзіму пасяліўся ў храме Ункакудзі ў Ямагуты, адсюль назва яго мастацкай школы — Ункоку-ру.

У 1469 вярнуўся ў Японію, дзе жыў у правінцыі Бунго (цяпер прэфектура Оіта), затым у манастыры Ункакан ў правінцыі Суо (цяпер прэфектура Ямагуты).

Памёр у Атаёсі ў 1506 годзе.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://www.iwami.or.jp/sessyu3/2_sesshu/8_bannen/8_bannen.htm

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]