Сэт Баўм
| Сэт Баўм | |
|---|---|
| Seth Baum | |
| | |
| Род дзейнасці | этык |
| Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1980 (45 гадоў) |
| Альма-матар | |
Сэт Баум (анг. Seth Baum; нар. 1979, Філадэльфія, ЗША) — междысцыплінарны амерыканскі даследчык у галіне глабальных катастрафічных рызык і этыкі будучыні. Су-заснавальнік і выканаўчы дырэктар Інстытута глабальных катастроф (Global Catastrophic Risk Institute, GCRI)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе Баум атрымаў ступень бакалаўра па фізіцы ў Рочэстэрскім ўніверсітэце, у 2003 годзе ступень магістра ў Паўднева-Усходнім універсітэце ў Бостане, а ў 2012 атрымаў ступень доктара філасофіі па геаграфіі ў Пенсільванскім дзяржаўным універсітэце. Тэма яго дысертацыі была звязана з этыкай і палітычнымі наступствамі змянення клімату. У 2011 годзе Баум стаў адным з заснавальнікаў Інстытута глабальных катастроф, дзе займаецца даследаваннямі рызык, звязаных з тэхналагічным развіццём, ядзернай зброяй, штучным інтэлектам і зменамі клімату. Баум рэгулярна ўдзельнічае ў працы экспертных камісій, выступае з дакладамі ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы Баума сканцэнтраваныя на аналізе рызык глабальных катастроф, якія могуць прывесці да знішчэння чалавечай цывілізацыі. Асобная ўвага надаецца:
- верагоднасці і наступствам ядзернай вайны
- рызыкам, звязаным з развіццём штучнага інтэлекту
- глабальным зменам клімату
- праблемам кіравання тэхналагічнымі рызыкамі
У сваіх працах Баўм актыўна выкарыстоўвае міждысцыплінарны падыход, які аб’ядноўвае геаграфію, этыку, палітыку і матэматычныя падыходы аналізу рызык.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Баум з’яўляецца аўтарам мноства навуковых артыкулаў у выданнях, прысвечаных рызыкам глабальных катастроф, этыцы тэхналогій і пытанням бяспекі. Яго працы цытуюцца пры падрыхтоўцы дакладаў для ААН і Міжурадавых груп экспертаў па змене клімату. Баўм актыўна ўдзельнічае ў грамадскім дыялогу па праблемах будучыні чалавецтва, з’яўляецца аўтарам папулярных артыкулаў у навукова-асветніцкіх выданнях (накшталт Scientific American). У 2016 годзе, пасля таго як Інстытут глабальных катастроф атрымаў грантавую падтрымку ад Future of Life Institute даследчыцкія інтарэсы Баўма перасунуліся ў бок бяспекі штучнага інтэлекту і этыкі касмічнай прасторы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ About | Global Catastrophic Risk Institute (англ.) (9 верасня 2012). Праверана 20 чэрвеня 2025.