Сэфі Ата
Сэфі Ата | |
---|---|
англ.: Sefi Atta | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1964[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Abdul Aziz Atta[d] |
Дзеці | Temi[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, драматург |
Гады творчасці | 2002 — цяп. час |
Дэбют | «Усё будзе добра» (англ.: Everything Good Will Come, 2005) |
Узнагароды | |
sefiatta.com(англ.) |
Сэфі Ата (англ.: Sefi Atta, нар. 1964) — нігерыйская пісьменніца і драматург.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Лагасе, сталіцы Нігерыі. Адукацыю атрымала ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах Амерыкі. Удзельнічала ў творчай праграме для пісьменнікаў у Лос-Анджэлесе.
Апавяданні Сэфі Аты ўпершыню былі надрукаваныя ў такіх часопісах, як Los Angeles Review і Mississipi Review, і атрымалі некалькі ўзнагародаў. Радыё-п’есы Сэфі Аты трансляваліся па BBC. Яе раман «Усё будзе добра» (англ.: Everything Good Will Come) атрымаў прэмію ў галіне афрыканскай літаратуры. Раман «Беззаконне» (англ.: Lawless) апублікаваны ў Вялікабрытаніі і Амерыцы пад назвай «Навіны з дому» (англ.: News From Home).
Пісьменніца жыве ў Місісіпі з мужам і дачкой.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Сэфі Ата з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэмій, у тым ліку:
- 2009 — Noma Award for Publishing in Africa
- 2006 — Прэмія па афрыканскай літаратуры імя Воле Шайінка
- 2006 — Caine Prize for African Literature (shortlist)
- 2005 — PEN International David TK Wong Prize (1-е месца)
- 2004 — BBC African Performance (2-е месца)
- 2003 — Glimmer Train's Very Short Fiction Award (фіналістка)
- 2003 — Red Hen Press Short Story Award (1-е месца)
- 2002 — Zoetrope Short Fiction Contest (3-е месца)
- 2002 — BBC African Performance (2-е месца)
- 2002 — Macmillan Writers Prize For Africa (shortlist)
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136021816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Sefi. 1964-Atta // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sefi Atta // Czech National Authority Database
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136021816 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.